Сяргей Лаўроў: Рэзалюцыя Рады Еўропы датычна Беларусі адлюстроўвае гледзішча Расеі


Сяргей Лаўроў: Рэзалюцыя Рады Еўропы датычна Беларусі адлюстроўвае гледзішча Расеі

Са словаў Лаўрова, Рада Еўропы ўзгадніла “кансенсусную рэзалюцыя аб Беларусі”.

Расейскі міністр адзначыў, што дакумент адлюстроўвае ў тым ліку гледзішча Расеі, як і ўсіх іншых дзяржаваў Рады Еўропы.

“Што тычыцца працэсаў, якія суправаджаюць завершанне выбараў у Беларусі, то мы ўважліва адсочваем лёс нашых суайчыннікаў, – дадаў Сяргей Лаўроў. – Мы дамагліся вызвалення большасці з іх. Дваіх ізноў арыштавалі, ім выставілі абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Працоўнікі амбасады Расейскай Федэрацыі ў Менску знаходзяцца з імі ў сталым кантакце».

Як паведамлялася раней, Камітэт міністраў Рады Еўропы заклікаў улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх арыштаваных у сувязі ў прэзідэнцкімі выбарамі–2010.

“Камітэт міністраў просіць улады Беларусі падаць поўную інфармацыю датычна таго, на якой падставе арыштавалі кандыдатаў на прэзідэнта, журналістаў і праваабаронцаў. Яны мусяць быць неадкладна вызваленыя, а захаванне іхных чалавечых правоў мусіць быць гарантаванае”, – гаворыцца ў заяве.

Камітэт міністраў заявіў, што «ўсталяванне больш цесных адносінаў паміж Радай Еўропы і Беларуссю будзе магчымае толькі на падставе павагі да еўрапейскіх каштоўнасцяў і прынцыпаў».
belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары