Кантрабандысты пераадзеліся ў ксяндзоў


Два грамадзяніны Польшчы, пераадзеўшыся ксяндзамі, спрабавалі правезці праз беларуска-літоўскую мяжу цыгарэты на агульную суму 12 тыс. еўраў, – паведамляе Літоўская рэспубліканская мытня.

Каля 17-й гадзіны ў пятніцу яны прыехалі на памежны пункт “Лаварышкі / Лаворышкес” (“Lavoriškės”) на старым пікапе “Polonez”. Мытнікам “ксяндзы” заявілі, што не вязуць анічога забароненага. Каб больш “увайсці ў ролю”, кантрабандысты нават абклеілі свой аўтамабіль налепкамі з сімволікаю дабрачыннай арганізацыі “Caritas”.

Тым не менш, мытнікі адправілі аўта на падрабязны дагляд і знайшлі падвойнае дно ў кузаве. У тайніку было 6408 пачак цыгарэтаў “Прэм’ер”.

Цяпер польскіх грамадзянаў у сувязі з узбуджэннем крымінальнай справы на два дні змясцілі ў ізалятар.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў