Беспрацоўе 0,5 %: сакрэт поспеху


Пра такі ўзровень беспрацоўя краіны ЕЗ ды Злучаныя Штаты могуць толькі марыць. Паводле дзяржаўных медыяў, у Цэнтрах занятасці – тысячы вакансіяў на любы густ, дый вуліцы залепленыя абвесткамі пра вакансіі. Узровень беспрацоўя – 0,5 % эканамічна актыўнага насельніцтва.

У 2007 г. узровень беспрацоўя паводле афіцыйных звестак знізіўся да 1 % і працягвае біць усе рэкорды: з 2010 г., калі беспрацоўных было 0,7 %, гэты паказнік штогод змяншаецца на 0,1 %.

Незалежныя эксперты гавораць, што рэальныя лічбы маюць быць большыя прынамсі ў 20 разоў. “Лічба 0,5 %, якую ўлады Беларусі агучылі як сваё дасягненне, усяго толькі паказвае беспрацоўных, што прыйшлі і зарэгістраваліся. Натуральна, рэгістравацца ідзе вельмі нязначная колькасць людзей”, – гаворыць былы міністр працы Аляксандр Сасноў.

Сярэдні памер дапамогі беспрацоўным у Менску складае каля Br 186 тыс. У іншых рэгіёнах грошай даюць яшчэ меншая, прычым не кожны можа іх атрымаць. Паводле інфармацыі Упраўлення занятасці Менгарвыканкаму, дапамогу могуць не атрымаць асобы, якія звольніліся на ўласнае жаданне ці па згодзе бакоў.

{movie}Аляксандр Сасноў пра беспрацоўе ў Беларусі|right|8532{/movie}

Дапамога на беспрацоўе настолькі мізэрная, што там не тое што кватэры не аплаціш, там не праіснуеш на гэтую дапамогу. Таму ісці туды рэгістравацца і потым яшчэ хадзіць на грамадскія працы, што ёсць прымусоваю працаю і супярэчыць канвенцыям Міжнароднай арганізацыі працы, якія падпісала Беларусь, – гэта смешна”, – зазначыў Аляксандр Сасноў.

На афіцыйным ўзроўні ўжо ўвогуле адмаўляюць існаванне у Беларусі такой з’явы, як беспрацоўе. Напрыканцы снежня 2012 года пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік. “Сёння любы ахвотны можа знайсці сабе працу”, – падкрэсліў чыноўнік.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu
https://youtu.be/Hd2ETNUupc0

Глядзі таксама
Каментары