«Размова Мацкевіча»: Новы СССР?


Тэма дачыненняў Беларусі і Расеі, здаецца, такая ж бясконцая, як і абмеркаванне надвор’я. І тым не менш яна звычайна паўстае кожны раз, калі мы мусім развязваць эканамічныя і палітычныя праблемы Беларусі. Пра беларуска-расейскія дачыненні Уладзімір Мацкевіч размаўляе з дацэнтам універсітэту МГІМО Кірылам Коктышам.

Паводле госця праграмы, Уладзімір Пуцін, будуючы Еўразійскі саюз, імкнецца выкарыстаць прамежкавае становішча Беларусі, Расеі і Казахстану паміж краінамі Заходняй Еўропы ды Азіяй. «На першым этапе мяркуецца запрапанаваць альтэрнатыўны хуткасны шлях дастаўкі тавараў. Таваразварот паміж Азіяй і Еўропай аграмадны, і ўбудавацца ў гэты бізнес – азначае атрымаць вельмі вялікія прыбыткі, – звяртае ўвагу Кірыл Коктыш. – Гэта тое, што будзе будаваць Расея на першым этапе. Інтарэсы Беларусі і Казахстану ў Еўразійскім саюзе – зусім іншыя. Беларусі трэба неяк здолець захаваць доступ да расейскага рынку і адначасова захаваць закрытасць уласнай эканомікі».

Чаго дамагаецца Пуцін і пуцінская Расея ад Беларусі? Ці станецца Еўразійскі саюз аднаўленнем СССР? Глядзіце «Размову Мацкевіча»!

belsat.eu

Стужка навінаў