Лукашэнка рыхтуе апазіцыю ў дзяржапараце?


Як будзе адбывацца скарачэнне чыноўнікаў і што кіраўнік краіны плануе зрабіць са звольненымі падначаленымі – гэтаму прысвечаная праграма «Гарачы каментар».

Палітолаг Юрась Ліхтаровіч звяртае ўвагу на тое, што пра скарачэнне дзяржаўнага апарату Аляксандр Лукашэнка загаварыў пасля таго, як скасавалі сацыяльныя ільготы простым беларусам, а суайчыннікаў, якія працуюць за мяжою, вырашылі пазбавіць бясплатнага медычнага абслугоўвання. Аднак у тое, што чыноўнікаў стане меней на 30 %, ён не верыць.

Звольніць такую колькасць былых падначаленых – азначае стварэнне велізарнай групы апанентаў. Таму Лукашэнка, хутчэй за ўсё, скарыстаецца сваім лозунгам дзеля чарговай ператасоўкі кадраў. Пра тое, што скарачэнне дзяржапарату гэтак і застанецца на паперы, паводле палітолага, гаворыць той факт, што ў гэтай справе няма канкрэтнай праграмы або стратэгіі.

{movie}Юрась Ліхтаровіч у “Гарачым каментары” |left|8528{/movie}Прэзідэнт краіны заўсёды робіць крок наперад, а за ім – крок назад, кажа Юрась Ліхтаровіч. Адмыслоўца прыводзіць прыклад: спрабуючы павысіць пазіцыю краіны ў рэйтынгу «Doing business», бясконцыя правяранні прадпрымальнікаў замянілі маніторынгам. Змянілася толькі тое, што цяпер кантрольныя органы могуць прыехаць без папярэджання, а магчымасць караць штрафамі яны захавалі.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў