Лукашэнка зноў «рэзануў» па льготах. Гэтым разам – для «афганцаў»


Прэзідэнт Беларусі насуперак айчыннаму заканадаўству і міжнародным пагадненням падпісаў указ, які выкрэслівае воінаў-«афганцаў» са спісу тых, хто можа атрымаць пазачарговы льготны крэдыт на будаўніцтва ці набыццё жытла.

І хоць з вуснаў кіраўніка краіны часта гучаць словы падтрымання ўдзельнікаў вайны ў Афганістане, практыка сведчыць пра адваротнае. Цяпер больш за 800 ветэранаў з усёй краіны засталіся без гэтай істотнай ільготы.

Лідар руху «афганцаў» у Беларусі Аляксандр Камароўскі зазначыў, што ў краіне ўсё вырашае першая асоба, Аляксандр Лукашэнка, які ўжо ў 2007 годзе забраў шэраг ільготаў: «Калі казаць пра краіны СНД, то ў Беларусі ветэраны-«афганцы» у найгоршым становішчы». Ён заўважыў, што кіраўнік дзяржавы заўсёды ставіўся да «афганцаў» з недаверам. Спадар Камароўскі перакананы: гэта вынікае з таго, што Лукашэнка не бачыў сапраўднай вайсковай службы ды яе цяжару падчас узброеных канфліктаў і не можа зразумець патрэбаў былых вайскоўцаў.

{movie}Лукашэнка «рэзануў» па льготах для «афганцаў» |right|8518{/movie}

Грамадскія арганізацыі воінаў-«афганцаў» маюць намер запатрабаваць ад Савету Міністраў вярнуць права на пазачарговае атрыманне льготных крэдытаў, бо сам прэзідэнцкі ўказ супярэчыць ранейшаму закону «Аб ветэранах», прынятаму яшчэ на пачатку 90-х гадоў.

Цяпер у Беларусі жывуць каля 30 тыс. асобаў, якія прайшлі праз вайну ў Афганістане. З іх больш за 1,5 тыс. – інваліды.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў