Топ-7 найлепшых дэматыватараў пра беларускую мову


Сучаснасць спарадзіла показку: калі цябе няма ў інтэрнэце – ты не існуеш. Беларуская мова, амаль непрыкметная ў беларускім грамадстве, квітнее ў сеціве. Якім чынам інтэрнаўты падтрымліваюць і распаўсюджваюць родную мову?

Адзін з метадаў прыцягнуць увагу да моўнай праблемы ў Беларусі і заахвоціць карыстальнікаў ужываць беларускую мову ў сеціве – дэматыватары. Дэматыватары – гэта адмысловыя малюнкі з надпісам, якія з’явіліся як пародыя на матывацыйныя постэры, функцыяй якіх было стварэнне працоўнага настрою ў школах, універсітэтах і на месцах працы. Дэматыватары, як правіла, ствараюцца з гумарам ды іроніяй, закранаючы тэму папулярных і неадназначных грамадскіх з’яваў ці падзеяў.

1. Гэтак непрыхільнае стаўленне найвышэйшага беларускага кіраўніцтва да нацыянальнай культуры і мовы спарадзіла іранічную ілюстрацыю: прэзідэнт Беларусі бароніць мову і нацыянальныя сімвалы, праўда, у паралельнай рэальнасці.

2. Словы класікаў беларускай літаратуры – таксама «матэрыял» для дэматыватараў.

3. Інтэрнаўты часта закранаюць таксама праблему абыякавасці беларусаў, у тым ліку да мовы.

4. На стварэнне дэматыватараў натхняе і парадаксальнае беларускае «двухмоўе».

5. Правільны пераклад на беларускую тычыцца таксама сімвалаў.

6. Яшчэ адзін варыянт беларускага правапісу – іерогліфы.

7. Рэцэпт палепшыць сваю арфаграфію – таксама з сеціва.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў