Касаткі трапілі ў лядовую пастку ля берагоў Канады


Група з 11 жывёлінаў ужо некалькі дзён не магла пакінуць гавань Гадсан Бэй (Hudson Bay). Моцны лёд скаваў воды, і касаткі вымушаныя былі дыхаць праз адзіную вялікую проламку.

Жывёліны панікавалі ды біліся пад вадою за доступ да паветра. Тоўсты лёд цягнуўся больш за кіламетр ува ўсе бакі ад адзінае пелькі. Мясцовыя жыхары спрабавалі прабіць лёд, але кіты спужаліся і на шчасце здолелі выплыць з пасткі.
{movie}Касаткі ў пастцы (без каментара)|right|8516{/movie}
Мясцовы мэр тэрмінова выклікаў ледакол, каб не дапусціць такіх выпадкаў.

belsat.eu
https://youtu.be/prWXKQhRF4c

Глядзі таксама
Каментары