Чысткі ў дзяржапараце: Чыноўнікі застануцца без «залатога парашута» (Дапоўнена)


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з дзяржапарату будзе звольнены кожны чацвёрты чыноўнік. Дзяржаўныя службоўцы, якія трапяць пад скарачэнні, не атрымаюць «ніякіх ільготаў, прывілеяў і выплатаў», дадаў Лукашэнка.

«Якія яшчэ могуць быць дадатковыя выплаты, дзе вы возьмеце гэтыя грошы для выплатаў? Размахнуўся! Скажыце, што могуць быць за гарантыі, ільготы, выплаты людзям, якія сёння скарачаюцца і не могуць працаваць праз свой стан у дзяржаўным апараце?» – цытуе Лукашэнку БелТА.

{movie}Лукашэнка звольніць кожнага чацвёртага чыноўніка (відэа БелТА)|left|8515{/movie}

Разам з тым, кіраўнік краіны назваў заробак дзяржаўных службоўцаў «недапушчальна нізкім, проста ніякім» і падкрэсліў, што павысіць можна толькі ў выпадку аптымізацыі іх колькасці.

«Перш за ўсё нам варта скараціць апарат і ўпарадкаваць яго функцыі, гэта значыць адсекчы ўсё лішняе, што плодзіць бюракратыю і перашкаджае дынамічнаму развіццю краіны. Тут мы мусім кіравацца сувораўскім прынцыпам: не колькасцю, а ўменнем дамагацца вынікаў», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго, скарачэнні не будуць рэзкімі – прынамсі за паўгода да звальнення дзяржаўных службоўцу пра гэта паінфармуюць.

«Мы вызваляемся і мусім вызваляцца ад тых, хто не стараецца. Хто стараецца і добра працуе, той мае застацца ў дзяржаўным апараце. Той, хто вераю і праўдаю служыць дзяржаве і народу, мае працаваць у дзяржаўным апараце, і там маюць працаваць толькі такія людзі. Вось у чым сутнасць гэтага скарачэння, а не тое, што росчыркам пяра павыкідаць людзей на вуліцу, паламаўшы ім лёс», – патлумачыў галава краіны.

Паводле БелаПАН
https://youtu.be/HuWKnMUnXVY

Глядзі таксама
Каментары