12 % беларусаў жывуць на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях


Паводле Белстату, ў забруджанай зоне знаходзіцца 2 371 населены пункт, у тым ліку 28 гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу і 2 343 сельскія паселішчы.

Колькасць насельніцтва, якое пражывае ў гэтых населеных пунктах, склала на пачатак 2016 году 1 141 000 чалавек (12 % ад колькасці насельніцтва Беларусі).

Паводле Міністэрства лясной гаспадаркі, тэрыторыя ляснога фонду, забруджанага цэзіем-137, на пачатак 2016 году склала 1671,9 тысячы гектараў, або 17,6 % агульнай плошчы ляснога фонду.

ЮВ, belsat.eu, паводле svaboda.org

Стужка навінаў