Міліцыянты затрымалі падазраваных у збіцці інваліда ў метро


Знайсці трох падазраваных, якія маглі браць удзел у збіцці інваліда ў менскім метрапалітэне, дапамаглі інтэрнаўты.

2 студзеня ў вагоне падземкі невядомыя маладыя людзі збілі 40-гадовага інваліда, які папрасіў саступіць яму месца. ГУУС Менску апублікаваў відэазапіс з падазраванымі ды звярнуўся да інтэрнаўтаў з просьбаю дапамагчы высветліць іхныя асобы.

Праз некалькі гадзінаў пасля публікацыі карыстальнікі-інтэрнэту знайшлі асабістыя старонкі верагодных падазраваных у сацыяльнай сетцы «УКантакце». Гэтую інфармацыю яны перадалі міліцыянтам. У выніку высветлілася, што з трох гэтых асобаў да злачынства можа мець дачыненне толькі адна, а неўзабаве міліцыя атрымала паведамленні яшчэ пра двух іншых патэнцыйных падазраваных.

Раніцаю 11 снежня трох падазраваных даставілі ў Партызанскае РУУС. Пасля правярання матэрыялы перададуць у Следчы камітэт.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў