«Чаму патрэбны «адзіны»? Бо інакш выбары пройдуць без нас»


Уладзімір Някляеў тлумачыць, чаму патрэбны адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе і якую альтэрнатыву апазіцыя мусіць запрапанаваць беларусу.

Партыя БНФ, рух «За свабоду» і кампанія «Гавары праўду» плануюць вызначыць метад абірання адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах–2015 цягам найбліжэйшых месяцаў.

Уладзімір Някляеў, лідар кампаніі «Гавары праўду», перакананы ў неабходнасці абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі. «Перш за ўсё гэта трэба дзеля таго, каб быў нехта, з кім на Захадзе, Усходзе, Поўдні ды Поўначы маглі б размаўляць як з легітымным прадстаўніком беларускай дэмакратычнай апазіцыі», – зазначае палітык.

{movie}Уладзімір Някляеў: Чаму патрэбны “адзіны”?|right|8508{/movie}

Паводле Някляева, на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе Лукашэнка можа напоўніцу выкарыстаць схему выбараў з «кішэннаю апазіцыяй». «Напрыклад, будзе кандыдат ад Ліберальнай партыі, ад «Белай Русі». І ў выніку абыдуцца без нас», – заявіў лідар кампаніі.

«Алігарх з $ 1 тыс. у панчосе»

Экс-кандыдат на прэзідэнта падкрэсліў: нягледзячы на тое, што дзейная ўлада «круціцца, маніць, крадзе», яна прытрымліваецца «сацыяльнай дамовы» з грамадствам. «Таму большасць – на тым баку. Як толькі сацыяльная дамова перастане выконвацца, усё гэта пасыпецца. І гэта можа адбыцца ў любы момант», – заявіў палітык.

«Мы мусім растлумачыць беларусам, што неабавязкова з усіх сілаў чапляцца за тое, што ёсць. Бо, калі беларус схаваў у панчоху тысячу долараў, ён лічыць сябе алігархам, – разважае Уладзімір Някляеў. – Трэба растлумачыць яму, што гэта – не найвышэйшая мара ягонага жыцця. Што кандыдат ад апазіцыі, які прыйдзе на змену Лукашэнку, – гэта гарантыя лепшага жыцця. Не толькі вольнага, але і заможнага ў наўпроставым сэнсе. Што будзе не адна тысяча долараў, а дзве. Бо ў яго будзе магчымасць не скрасці на дрэваапрацоўчым камбінаце, а зарабіць».

{movie}Уладзімір Някляеў: Што апазіцыя мусіць прапанаваць беларусу?|right|8509{/movie}

Таму, паводле Някляева, апазіцыя мусіць браць удзел ува ўсіх палітычных кампаніях. «Байкот магчымы, але пры актыўным грамадстве, калі яно будзе разумець, што яно разам з апазіцыяй робіць. Навошта байкот і што пасля яго можа быць? Пасля байкоту мусяць быць дзеянні», – падкрэсліў палітык.

Хто той «адзіны»?



праймарыз. Гэта неафіцыйнае галасаванне перад выбарамі. Такая працэдура можа адбывацца шляхам традыцыйнага галасавання на выбарчых участках, вызначаных дэмакратычнымі сіламі, ці нават, як нядаўна ў Расеі, праз інтэрнэт.

«Мы не бачым іншай альтэрнатывы. Праймарыз – гэта тое, што дае магчымасць выйсці не проста на кандыдата ад апазіцыі, а на лідара прыхільнікаў пераменаў», – заявіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Уладзімір Някляеў да такой захады ставіцца скептычна. «Мы не супраць прапановаў, што дазваляюць выйсці на адзінага кандыдата. Але ёсць заканамернае пытанне: мы не ведаем не тое што механізму праймарыз, але і механізму кантролю. Гэта важна, бо адразу пачнуцца пытанні: чаму ён, а не іншы? Таму, напрыклад, інтэрнэт-галасаванне – гэта загадзя вядомы вынік з пытаннямі: а чаму ён? дзе доказы, што менавіта ён? і хто гэта такія, хто ў гэтым інтэрнэце галасаваў?»

{movie}Уладзімір Някляеў: як вызначыць “адзінага”?|right|8510{/movie}

Палітык мяркуе, што гэта можа прывесці да яшчэ большага расколу. «Таму мы кажам: няхай сабе праймарыз, няхай інтэрнэт-галасаванне. Гэта можна дадаць да ўзгодненай агульнай працэдуры вызначэння адзінага кандыдата. Чаму тут трэба выключаць традыцыйную і апрабаваную працэдуру, як вылучэнне на кангрэсе або з’ездзе? Там прынамсі да механізму кантролю пытанняў няма», – падкрэсліў Някляеў.

Зміцер Ягораў, belsat.eu

Стужка навінаў