Клысіньскі: простым беларусам «Усходняе партнёрства» пакуль не дае нічога


Ці паедзе на саміт праграмы Еўразвязу новапрызначаны віцэ-міністр замежных справаў Валянцін Рыбакоў, і што гэта можа змяніць у адносінах паміж Беларуссю і Захадам?

Уплывовая амерыканская праваабарончая арганізацыя «Freedom House» заклікала Брусель не запрашаць афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі на саміт праграмы «Усходняе пратнёрства» і Еўразвязу, што адбудзецца сёлета ў Вільні.

Аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў (Варшава) Каміль Клысіньскі ў праграме «Гарачы каментар» заўважае, што ўплыў праваабаронцаў на палітыкаў абмежаваны, бо апошнія ў сваіх дзеяннях мусяць улічваць мноства фактараў. Сам ён выступае за кантакты афіцыйных структураў з Захадам. Калі адносіны паміж Менскам і Бруселем фактычна замарожаныя, то ўзровень кантактаў не мусіць быць высокім, дадае ён.

{movie}Каміль Клысіньскі ў “Гарачым каментары”|left|8502{/movie}Паводле адмыслоўца, праз тое, што міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей неўязны ў ЕЗ, хутчэй за ўсё афіцыйны Менск будуць прэзентаваць ягоныя намеснікі.

Пакуль пальму першынства ў справе супрацы ў межах «Усходняга партнёрства» ўлады аддаюць апазіцыі. Аднак простыя беларусы не ведаюць пра існаванне такой праграмы, бо апазіцыйныя актывісты не маюць доступу да дзяржаўных медыяў. Нашыя карэспандэнты апыталі на вуліцах Берасця 20 асобаў, і ніхто з іх не здолеў сфармуляваць, што такое «Усходняе партнёрства».

А гэта значыць, што выгаду Беларусь атрымае вельмі абмежаваную. Перадусім у якасці дапамогі няўрадавым арганізацыям.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў