У Берасці сабраліся 700 музыкаў з Еўропы, ЗША і Кітаю


https://youtu.be/hzxRjnlQgv8
На сапраўднае свята класічнае музыкі можна трапіць у Берасці. Там праходзіць 25-ты фестываль “Студзеньскія музычныя вечары”. На юбілейную імпрэзу прыехала рэкордная колькасць удзельнікаў – больш за 700 музыкаў, 60 салістаў з Еўропы і ЗША, і нават з Японіі ды Кітаю. Адна з самых яркіх беларускіх зорак – дырыжор з сусветным іменем, лаўрэат безлічы ўзнагародаў Аляксандр Анісімаў.

АЛЯКСАНДР АНІСІМАЎ ДЫРЫЖОР:
„Цяпер столькі распладзілася фестываляў і рухаў поп-музыкі ды эстрады, што любая праява цікавасці да класікі вельмі каштоўная. Беларусь магла б больш гэтаму надаваць увагі”.

{movie}Агляд падзеяў культуры (10.01.2013) |right|8495{/movie}

Наведнікі імпрэзы пачуюць ігру віртуознай скрыпачкі Ліяны Ісакадзэ і першую флейту Рыму Антоньё Амэндуні. Выступяць таксама маладыя лаўрэаты міжнародных конкурсаў з краінаў СНД. Фестываль “Студзеньскія музычныя вечары” працягнецца ў Берасці да гэтай суботы.

Іншыя тэмы: новы мультыплікацыйны серыял “Лас-бульбас” скарае інтэрнэт. У Нью-Ёрку паказалі рэдкія здымкі Мэрылін Манро.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары