Мітрапаліт Філарэт працытаваў Караткевіча і сказаў два словы па-беларуску


На афіцыйнай імпрэзе ўручэння дзяржаўных прэміяў «За духоўнае адраджэнне» галава беларускага праваслаўя згадаў словы з «Ладдзі роспачы» Уладзіміра Караткевіча і павіншаваў прысутных з Раством на беларускай мове.

«Чалавек носіць сваё неба з сабою», – узгадаў па-расейску патрыяршы экзарх Беларусі словы беларускага класіка. «Дазвольце і мне пажадаць, каб асабісты небасхіл кожнага з нас заўсёды быў азораны святлом Віфлеемскай зоркі, якая вядзе нас да Хрыста», – сказаў мітрапаліт Філарэт. З імпэтам ён затым гукнуў па-беларуску ў залу Палацу Рэспублікі: «Са Святам, дорогие друзья!».

{movie}Мітрапаліт Філарэт: Са святам, дорогия друзья! |right|8492{/movie}

Падчас цырымоніі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе пазбягаў фармулёвак «беларуская культура», называючы яе «нашаю»: «Нашая духоўнасць, мастацтва, культура – гэта крывяносная сістэма грамадства, якая дае яму жыццёвыя сілы».

Сярод сёлетніх лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне»– лекары гомельскага цэнтру «Шлюб і сям’я», дырэктар Радашкавіцкай школы-інтэрнату, рэстаўратары і служыцелі Царквы.

Максім Ярашэвіч, паводле БелаПАН

Стужка навінаў