Саміт «Усходняга партнёрства» без уладаў Беларусі?


Прынамсі да гэтага заклікае кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Freedom House» Дэйвід Крэймэр.

«Я не лічу, што там мусяць прысутнічаць прадстаўнікі ўладаў Беларусі, калі (у краіне) захаваецца цяперашняя сітуацыя. Мне значна больш хацелася б, каб Беларусь прэзентавалі грамадскія актывісты і праваабаронцы», – цытуе Крэймэра «Интерфакс-Запад».

Разам з тым, кіраўнік «Freedom House» зазначыў, што перамовы з уладамі Беларусі весці варта, але на саміце «Усходняга партнёрства» для іх Крэймэр месца не бачыць.

Беларусь уваходзіць у праграму «Усходняга партнёрства» разам з Украінаю, Малдоваю, Азербайджанам, Арменіяй і Грузіяй. Сёлетні саміт адбудзецца ў лістападзе ў Вільні.

belsat.eu

Стужка навінаў