Размова Мацкевіча: Якія настроі пануюць?


Пра тое, з якімі настроямі ўваходзіць беларускае грамадства ў 2013 год, ведаюць толькі сацыёлагі. Гэтак, Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) апублікаваў нядаўна адпаведную інфармацыю. Пра настроі ды чаканні беларусаў у 2013-м Уладзімір Мацкевіч размаўляе з сацыёлагам і былым міністрам працы Беларусі Аляксандрам Сасновым.

«Апошнія звесткі НІСЭПД паказваюць, што захоўваюцца ўсе старыя тэндэнцыі ды ідуць у тым кірунку, што вызначыўся ўжо гадоў 5–7 таму. Напрыклад, калі ўзяць адносіны з Расеяй, то мы можам упэўнена канстатаваць, што беларусы паступова адмаўляюцца ад інтэграцыі з ёю», – разважае Аляксандр Сасновы.

Нягледзячы на тое, што сёлета гэтая лічба меншая за леташнюю, адмысловец зазначае: тэндэнцыя да адмовы ад будавання саюзнай дзяржавы пачала расці прыкладна 10 гадоў таму. Тады лічба прыхільнікаў інтэграцыі складала каля 50 %, а больш за чвэрць жыхароў Беларусі былі супраць. Сёння – наадварот.
{movie}Размова Мацкевіча: якія настроі пануюць?|left|8490{/movie}
Чаго чакаюць беларусы ад новага года? Ці хочуць яны ўваходзіць у які-небудзь звяз? І чаму сацыялагічныя звесткі не падабаюцца нікому – ні ўладам, ні апазіцыі?

belsat.eu
https://youtu.be/htxMDWd6XCQ

Глядзі таксама
Каментары