Зміцер Бандарэнка: Агрэсію сілкуе эканамічны крызіс


Палітычны і эканамічны стан нашай краіны правакуе ўзмацненне пачуцця нестабільнасці ды неспакою, лічыць былы палітвязень Зміцер Бандарэнка.

Мянчук, які скончыў жыццё самагубствам і сам стаўся забойцам міліцыянта, перажыў некалькі эканамічных крызісаў, падкрэсліў госць «Белсату», што, бясспрэчна, паўплывала на ягоны псіхічны стан.

Прычынаю смерці міліцыянта і пазнейшага самагубства менчука Бандарэнка назваў непрафесійныя дзеянні працаўнікоў міліцыі. «Трэба было накіроўваць групу захопу адразу», – адзначыў госць «Гарачага каментара».

{movie}Зміцер Бандарэнка ў “Гарачым каментары” |right|8489{/movie}

Былы палітвязень мяркуе, што непрафесійнасць міліцыі ідзе зверху: змены ў кіроўных шэрагах спецслужбаў не найлепшым чынам адбіваюцца на ўзроўні прафесійнай падрыхтаванасці ахоўнікаў правапарадку ў Беларусі. «Міліцыя займаецца палітычнымі справамі, скіраваная на гэта дыктатарам, а прафесійны ўзровень падае», – падкрэсліў Бандарэнка. У параўнанні з працаўнікамі спецслужбаў суседніх краінаў, адзначыў госць «Белсату», у нас міліцыянты маюць самыя нізкія заробкі, што ўплывае на адток добрых кадраў з органаў.

«Беларуская апазіцыя абірала шлях негвалтоўнага супраціву, і на гэтай глебе мы будзем стаяць. Калі ж зменіцца палітычная сітуацыя, знікне ціск, «адкрыюцца шлюзы», то ўзровень грамадскай напружанасці знізіцца», – мяркуе Зміцер Бандарэнка.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў