Суседзі: Міліцыянты маглі справакаваць забойцу


Пенсіянер, які застрэліў міліцыянта, параніў ягонага калегу, а пасля скончыў жыццё самагубствам, быў спакойным і адэкватным чалавекам, які ніколі не праяўляў агрэсіі, кажуць суседзі.

Паводле папярэдніх звестак, пенсіянер страляў у сабаку. Міліцыю на яго выклікала адна з суседак.

59-гадовы мужчына раней працаваў машыністам на чыгунцы. Пасля выхаду на пенсію ён займаўся аўтасэрвісам і рамонтам машынаў. Ён быў ўраўнаважаным чалавекам, ніколі не сварыўся з суседзямі. «Адэкватны, нармальны мужык, як усе нармальныя людзі», – апісаў яго адзін з суседзяў. Ён падкрэсліў: мясцовым жыхарам цяжка было паверыць у тое, што пенсіянер трымаў склад зброі. «Для нас на цяперашні момант гэта шок», – сказаў мянчук.

{movie}Суседзі: Міліцыянты маглі справакаваць забойцу |right|8478{/movie}

«Чалавек проста так не возьме «пушку» і не пачне страляць налева і направа, тым больш у працаўнікоў міліцыі… Магчыма, тут была правакацыя», – выказаў здагадку сусед і дадаў, што сам часам мае жаданне страляць у сабак, якіх спускаюць з ланцугоў жыхары. «Сабакі-вартаўнікі, як ласі, тут ходзяць… Уначы іх любы спужаецца».

Паводле былога следчага, праваабаронцы Алега Волчака, у інцыдэнце вінаватае міліцэйскае кіраўніцтва. «Спыніць незадаволеных грамадзянаў на акцыях маўчання, праваахоўнікаў і журналістаў з’язджаецца амаль увесь міліцэйскі райаддзел у бронеахове. Тады ў іх усё атрымліваецца, а калі просты чалавек пачаў страляць па сабаках, яны не ведалі, як справіцца», – адзначыў адмысловец.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў