Найстарэйшае метро ў свеце святкуе 150-годдзе


Лонданскі метрапалітэн, або «труба» (The tube), як яго называюць за форму танэляў, адкрыў новыя магчымасці для росту гарадоў і быў скапіяваны па ўсім свеце.

Калі насельніцтва мегаполісу сягнула 2 млн, перад уладамі паўстала задача развязаць транспартавую праблему, бо людзі зашмат часу праводзілі ў дарозе, дабіраючыся з аднаго канца гораду ў другі. Спачатку з’явілася ідэя пракласці колькі шляхоў чыгункі ад цэнтру сталіцы да ускраінаў. Аднак такое развязанне прывяло б да знішчэння гістарычнай часткі гораду.

Будаванне метро, якое ўсцяж шырыцца, скіравала плынь пасажыраў пад зямлю, а ў Другую сусветную вайну служыла за бамбасховішча.

«Без метро Лондану літаральна не было б куды расці. 200 гадоў таму тут жыў толькі 1 млн, сёння мы маем 8 млн. Але каб забяспечыць такі рост, трэба разгорнутая сетка метрапалітэну, вось чаму і такія гарады, як Пекін, Шанхай і Дэлі будуюць свае метро», – зазначае былы мэр Лондану Кен Лівінґстоўн (Кen Livingstone).
{movie}Лонданскаму метро – 150 гадоў|left|8473{/movie}
Як часта бывала ў Віктарыянскую эпоху, Брытанія знайшла інавацыйнае рашэнне праблемы, а ўвесь свет скапіяваў. Але з іншага боку, інжынеры першага метрапалітэну не маглі вучыцца на чужых памылках, таму старыя станцыі патрабуюць рэгулярнай абслугі і мадэрнізацыі.

Цяперашні мэр Лондану плануе цягам бліжэйшых гадоў усталяваць у вагонах кандыцыянеры і забяспечыць на ўсіх станцыях праход у метро для інвалідаў.

З нагоды дня нараджэння метрапалітэну па ўсіх станцыях праедзе цягнік, які 150 гадоў таму адкрываў рух у лонданскім метро.

Стужка навінаў