Размова Мацкевіча: Змены ў Выбарчым кодэксе


Улады Беларусі цалкам кантралююць выбарчы працэс. І тым не менш яны час ад часу робяць выгляд, што нешта мяняюць у выбарчым заканадаўстве. Вось і цяпер прапаноўваюцца чарговыя змены. Пра тое, што гэта за замены, навошта яны і як беларускія палітыкі будуць паводзіць сябе ў новых умовах, Уладзімір Мацкевіч размаўляе са старшынём Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам.

«Тое, што напісана ў законе, не ўплывае на практыку, – упэўнены палітык. – Аднак гэта першы крок да таго, каб практыка стала лепшаю. Практыка ніколі не зменіцца, пакуль не зменіцца тое, што напісана ў законе».

Госць праграмы мяркуе, што змены ў заканадаўстве маюць змаргіналізаваць дзейнасць палітычных партыяў у краіне ды яшчэ больш «зачысціць» палітычную прастору.

{movie}Размова Мацкевіча: Змены ў Выбарчым кодэксе|right|8471{/movie}

Ці беларускія палітычныя партыі маюць шанец на тое, каб уплываць на палітыку дзяржавы? Ці варта адмовіцца ад партыйных амбіцыяў і пачаць ствараць адзіны дэмакратычны рух?

Глядзіце «Размову Мацкевіча»!

belsat.eu

Стужка навінаў