Уладзімір Падгол заклікае далучыцца да агульнанацыянальнай дыктоўкі


На думку аўтара ідэі, напісанне дыктоўкі стане адным з крокаў «пратэсту супраць павольнай здачы суверэнітэту і падрыхтоўкі будучага супраціву паглынанню Беларусі Расеяй». Сёлета далучыцца да падзеі можна будзе не толькі ў офісах дэмакратычных арганізацыяў, але і праз інтэрнэт.

«…зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе»

У 2013 годзе спаўняецца 150 гадоў паўстанню пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, створаны аргкамітэт святкавання гэтай гістарычнай падзеі.

«Гэта «дыктоўка Каліноўскага», ён начытаў яе з-пад шыбеніцы. Ён мог бы напісаць прашэнне аб памілаванні цару, а замест гэтага ён напісаў нам пасланне. Адзін крок да страты эканамічнага суверэнітэту мы зрабілі, застаўся другі крок –палітычны. Ні якая партыя, ні рух не пратэставалі супраць страты эканамічнага суверэнітэту», – заявіў Уладзімір Падгол у інтэрв’ю журналістам «Белсату».

{movie}Уладзімір Падгол: Гэта – “дыктоўка Каліноўскага”|right|8469{/movie}

Уладзімір Падгол адзначае, што першым этапам дыктоўкі магла б стаць інтэрнэт-дэманстрацыя. «Выбітныя асобы нашага часу, літаратары і мастакі, вучоныя і студэнты, грамадскія і палітычныя дзеячы могуць выступіць з відэазваротам да беларусаў з заклікам напісаць супольна агульнанацыянальную дыктоўку паводле лістоў з-пад шыбеніцы Каліноўскага і пасля звароту начытаць знакаміты тэкст. Відэазвароты можна рыхтаваць і выстаўляць на сайты ўжо цяпер», – гаворыцца ў звароце ініцыятара дыктоўкі да беларусаў.

Дыктоўка мае свайго Каліноўскага

{movie}Уладзімір Падгол: Дыктоўка з аўтаматчыкамі|right|8470{/movie}

У інтэрв’ю Уладзімір Падгол згадаў пра тое, як ладзіліся дыктоўкі на самым пачатку: «Як у нашай гісторыі ёсць Каліноўскі, гэтак у гісторыі дыктоўкі ёсць свой Каліноўскі. Гэта Барыс Хамайда з Віцебску. Гэта жывы помнік. Ён падчас першай дыктоўкі на сваім «Пляцы Волі» ў цэнтры Віцебску паставіў столік, магнітафон, дзе голасам Валерыя Саўко была начытаная дыктоўка, і пачаў пісаць. Праз некалькі хвілінаў яго атачылі міліцыянты, а яшчэ праз некалькі – аўтаматчыкі. І Барыс Хамайда пісаў у атачэнні аўтаматчыкаў!».

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў