«Белсатаўцы» пішуць палітвязням: Паштоўка Статкевічу


Вядоўца і журналіст «Белсату» адправіў паштоўку Мікалаю Статкевічу. Далучайся і ты!

«У гэтыя святочныя дні жадаю табе перадусім здароўя. Прайсці гэты шлях з найменшымі стратамі, бо ты патрэбны нашай краіне. Веру ў хуткую нашую сустрэчу, веру ў свабодную Беларусь», – напісаў да палітвязня вядоўца.

{movie}«Белсатаўцы» пішуць палітвязням: Паштоўка Статкевічу|right|8468{/movie}

Мікола Статкевіч – заснавальнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў, ініцыятар правядзення прысягі для беларускіх афіцэраў у 1992 годзе, падпалкоўнік запасу, кандыдат тэхнічных навук. Не раз яго кідалі ў камеру, але заўсёды Статкевіч выходзіў на свабоду нязломны.

У 2010-м ён стаў кандыдатам на прэзідэнта. Палітык, які кінуў выклік Лукашэнку, цяпер у следчым ізалятары магілёўскай турмы, дзе ўмовы ўтрымання папросту бесчалавечныя. Палітвязень Мікалай Статкевіч па-ранейшаму нязломны.

«Белсат» працягвае марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Далучыцца можа кожны ахвотны. Адрасы палітзняволеных – у раздзеле «Вязні сумлення».

belsat.eu

Стужка навінаў