Як перажыве 2013 год Лукашэнка?


Свой прагноз на 2013 год зрабіла нямецкае выданне «Die Zeit». Журналісты склалі рэйтынг сусветных дыктатараў і аўтакратаў. Сваё заслужанае месца знайшоў там і кіраўнік Беларусі. Паводле выдання, сучаснасць становіцца ўсё цяжэйшаю для дыктатараў.

Акрамя Аляксандра Лукашэнкі, «Die Zeit» налічыў дыктатараў: у Эрытрэі – Ісаяс Афэвэркі, у Сірыі – Башар аль-Асад, у Бахрэйне – Халіф бін Сальман аль-Халіфа, у Іране – Махмуд Ахмадынэжад, у Гамбіі – Ях’я Ямэх, ва Узбекістане – Іслам Карымаў, у Паўночнай Карэі – Кім Чэн Ын, у Зімбабвэ – Робэрт Муґабэ, ва Украіне – Віктар Януковіч, у Расеі – Уладзімір Пуцін і ў Экватарыяльнай Гвінеі – Тэадора Обіянґ.

З некаторымі мы развітаемся ўжо сёлета. Галоўнае, каб гэта адбылося без кровапраліцця. Пра айчыннага прадстаўніка зборнай дыктатараў у «Гарачым каментары» разважае палітолаг Алесь Лагвінец.

Адмыслоўца разам з мільёнамі беларусаў глядзеў навагодні выступ Аляксандра Лукашэнкі, аднак нічога новага для сябе там не пачуў: «Адзінае, што трошкі здзівіла, – тое, што ён выкарыстаў словы «беларуская нацыя». Для яго, для Кебіча, нават на пачатку 2000-х гадоў, такія словы былі табу. Ён сябе вельмі вольна адчувае, калі ўяўляе сябе на чале такой вялікай беларускай сям’і. Ну, і да гэтага ж былі там здымкі ягоных сыноў».

Паводле «Die Zeit», для дыктатараў прыйшлі цяжкія часы, але для беларускага кіраўніка амаль кожны год быў крытычны. Ці то спрэчкі з Расеяй вакол газу-нафты-малака-мяса, ці то пагаршэнне адносінаў з Еўразвязам, а часам яшчэ і мясцовыя апаненты ўладаў намагаюцца перашкодзіць у будаванні «дзяржавы для народу».
{movie}Алесь Лагвінец у “Гарачым каментары”|right|8462{/movie}
«Але столькі наабяцаць беларускаму народу і нічога не выканаць… Надыдзе час, калі прыйдзецца пачухаць патыліцу і задумацца ўжо пра самога сябе… Сітуацыя ў пэўных галінах эканомікі, сітуацыя з чаканнямі людзей не такая адназначная. Могуць быць стыхійныя пратэсты, могуць быць страйкі на некаторых заводах і ўсцяж скарачаецца магчымасць для манеўру», – мяркуе спадар Лагвінец.

Пытанне толькі, ці выкарыстае такую сітуацыю апазіцыя. Апаненты ўладаў жывуць паводле строгага распарадку, а як на 2013 год не прыпадае ніякай палітычнай кампаніі, то кіраўніка Беларусі чакае чарговы стабільны год.

belsat.eu

Стужка навінаў