Памяць пра Уладзіміра Ільіча


У Польшчы вядуцца спрэчкі наконт таго, ці можна выкарыстоўваць вобраз лідара сусветнага пралетарыяту ў рэкламе. Правыя колы пакрыўдзіліся на ролік сеткі мабільнай сувязі «Heyah», дзе Ленін заклікаў да падключэння да іхнага новага тарыфу.

Нацыяналісты патрабуюць забараніць рэкламу і выкарыстоўванне камуністычнай сімволікі ўвогуле. Хоць у Польшчы такая забарона дзее з 2009 года, мала хто ёю пераймаецца.

«Белсат» запытаў у жыхароў Берасця, якія пачуцці выклікае ў іх вобраз Уладзіміра Ульянава і як бы яны адрэагавалі на выкарыстанне яго ў рэкламе.

{movie}Апытанне: памяць пра Леніна|left|8455{/movie}

Для старэйшых апытаных Ленін і дагэтуль «заўсёды жывы», а маладзёны не заўсёды ўзгадвалі, каму прысвечаны помнік на цэнтральнай плошчы горада.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

belsat.eu

Стужка навінаў