Аштрафаваны за фота Бяляцкага: Калі спатрэбіцца, скаргі дойдуць і да ААН


«Тое, як патрактавала нашае трактаванне гарадзенская міліцыя, то любы сяброўскі фотаздымак у памяшканні ці па-за яго межамі, калі ён будзе ўтрымліваць хоць нейкую інфармацыю ці хоць чыйсьці партрэт, можа быць кваліфікаваны як несанкцыянаваны пікет», – зазначыў гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч.

5 студзеня суд Ленінскага раёну ў Горадні разгледзеў адміністратыўную справу супраць гарадзенскіх грамадскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча. За тое, што тыя на знак падтрымання сфатаграфаваліся з партрэтам палітвязня Алеся Бяляцкага, а пазней вывесілі здымкі ў сеціве, суд пакараў іх штрафамі на агульную суму Br 4,5 млн.

{movie}Уладзімір Хільмановіч: Штраф “за пікет” – “прыцягнуты за вушы”|right|8452{/movie}

«Усё гэта «прыцягнутае за вушы», справа выглядала проста абсурдна. У міліцыянтаў не было і не магло быць доказаў, што гэта быў несанкцыянаваны пікет», – дадаў Хільмановіч.

Аштрафаваныя праваабаронцы маюць намер абскарджваць пастанову суда Ленінскага раёну ў вышэйшых інстанцыях. Хоць надзеі на тое, што рашэнне будзе скасаванае, у «правапарушальнікаў» няма.

«Мы абскардзім вырак у Гарадзенскім абласным судзе, а калі той не задаволіць нашай скаргі – у Вярхоўным. Калі там прысуд пакінуць у сіле, звернемся ў Камітэт правоў чалавека пры ААН», – заявіў «Белсату» іншы аштрафаваны праваабаронца Раман Юргель.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

https://youtu.be/WPBXIz_88DE

Глядзі таксама
Каментары