Дэйвід Боўі: першы сінгл за 10 гадоў перапынку


На свой 66-ы дзень народзінаў культавы спявак выпусціў відэакліп на песню «Where are we now?» («Дзе мы цяпер?»).

Песня прэзентуе будучы альбом «The next day» («Наступны дзень»), які мае выйсці ў сакавіку. На кружэлку трапяць 14 новых песняў і яшчэ 3 ў версіі «delux». Апошні альбом спевака «Reality» выйшаў у 2003 годзе, а апошні выступ Боўі адбыўся ў 2006-м.

Анонс кружэлкі стаў нечаканасцю для фанатаў Боўі і музычных крытыкаў, якія ўжо адправілі спевака на пенсію.
{movie}David Bowie: Where Are We Now? |left|8451{/movie}
«Апошнімі гадамі, цішыню перарывалі толькі спекуляцыі ды плёткі. Новы альбом, хто б гэтага чакаў! Дэйвід – такі музыка, які піша і выконвае тое, што хоча і калі хоча. Калі мае што сказаць, а не штосьці прадаць. Сёння яму дакладна ёсць, што сказаць нам», – паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе.

belsat.eu
https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары