Шэймана «пераставілі»


Лукашэнка прызначыў Віктара Шэймана памочнікам прэзідэнта Беларусі для асаблівых даручэнняў, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Пры гэтым Шэймана вызвалілі ад аналагічнай пасады, прадугледжанай у структуры Дзяржаўнага сакратарыяту Савету бяспекі Беларусі, якую ён займаў з канца студзеня 2009 года.

Адначасова Лукашэнка вызваліў Валянціна Рыбакова ад пасады памочніка прэзідэнта ў звязку з пераходам на іншую працу. Рыбакоў займаў гэтую пасадуз сярэдзіны траўня 2006 года.

Віктар Шэйман нароўні з іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі падазраецца міжнароднымі праваабарончымі структурамі ў дачыннасці да гучных знікненняў людзей. Ён занесены ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвязу і ЗША.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў