МНС: Царкву ў Хатлянах маглі падпаліць


Адмыслоўцы разглядаюць некалькі версіяў узнікнення пажару ў царкве Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Хатляны Уздзенскага раёну, што на Меншчыне. Не выключаецца і версія падпалу, паведаміў начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Беларусі Уладзімір Рафальскі на прэс-канферэнцыі.

Разгляд факту пажару праводзіць МНС разам са Следчым камітэтам.

Царква ў Хатлянах згарэла ў калядную ноч. Пра пажар дыспетчарам МНС паведаміла мясцовая жыхарка. Нягледзячы на тое, што праз тры хвіліны тыя былі на месцы здарэння, ад святыні мала што засталося. Полымя тушылі амаль 30 асобаў і 14 адзінак тэхнікі.

Царкву Пакрова Прасвятой Багародзіцы пабудавалі ў 1898 годзе. Яна лічылася помнікам драўлянага дойлідства.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў