У Беларусі пакуль не зафіксавалі выпадкаў грыпу А (Н1N1)


Як паведамляюць медыі, выпадкі грыпу А (падтыпу Н1N1) зарэгістравалі ў суседніх з Беларуссю Украіне і Польшчы. У апошняй гэты вірус ужо забраў жыцці дзвюх асобаў.

Паводле галоўнага эпідэміёлага Міністэрства аховы здароўя Іны Карабан, у краіне рэгіструюцца адзінкавыя выпадкі грыпу B і A (падтыпу H3N2).

Як падкрэсліла Карабан, магчымае выяўленне ў краіне грыпу А (Н1N1) не мусіць непакоіць насельніцтва. «Гэты грып выклікаў пандэмію два гады таму, але цяпер ён не ўяўляе небяспекі», – супакоіла яна.

Паводле БелПАН

Стужка навінаў