Каманда Лукашэнкі перамагла «Газпром». У хакей.


Каманда прэзідэнта Беларусі 7 снежня выгуляла ў расейскай каманды «Газпром экспорт» з лікам 5:2 і ў выніку перамагла ў IX калядным міжнародным турніры аматараў хакею.

Героем двубою стаў форвард беларускай каманды Алег Антоненка, які прыклаў сваю клюшку да ўсіх пяці шайбаў у браму расейцаў, паведамляе БелТА. Ён быў аўтарам трох галоў, а яшчэ двойчы асіставаў партнёрам.

Падчас турніру Лукашэнка забіў дзве шайбы ў браму швейцарскай каманды ў першы дзень спаборніцтваў.

Турнір ладзіцца з 2005 года пад патранатам рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартовы клуб». У ліку арганізатараў – Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Федэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь, Менскі гарадскі выканаўчы камітэт. Сёлета беларуская каманда сёмы раз заваявала першае месца на турніры. Толькі ў 2007-м і 2011 гадах перамагала каманда Расеі.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў