У Бразіліі схоплены кот, які мог дапамагчы вязням уцячы з турмы


Ахоўнікі затрымалі жывёліну ў турэмнай браме бразільскага гораду Арапірака (Arapiraca) пры спробе пралезці на тэрыторыю турмы. Кот меў прымацаваную да цельца ліпкаю стужкаю «адмысловую» перадачу для зняволеных.{movie}У Бразіліі схоплены кот, які рыхтаваў уцёкі з турмы |left|8438{/movie}

Звярок-кантрабандыст нёс на сабе набор для ўцёкаў: нажоўку, прыладу для свідравання, мабільны тэлефон, навушнікі, карту памяці, батарэі ды ладаванку для тэлефона. Турэмныя ахоўнікі нават не паверылі спачатку, што невялікі звярок змог прыцягнуць на сабе ў турму столькі рэчаў.

Усе 263 зняволеныя турмы гораду Арапірака падазраюцца ў змове з мэтаю зарганізаваць уцёкі. Інцыдэнт расследуе мясцовая паліцыя, але, як адзначыў прэс-сакратар турмы, вінаватых будзе знайсці няпроста, «бо кот нічога сказаць не зможа».

Парушальніка даставілі ў мясцовы прытулак для жывёлы, дзе яго агледзеў ветэрынар.

Максім Ярашэвіч, паводле Бі-Бі-Сі; reuters.com
https://youtu.be/7vivdxZxQwU

Глядзі таксама
Каментары