У Рыа-дэ-Жанэйра ўтапіўся беларускі консул


Генеральны консул Беларусі ў Бразіліі Сяргей Гурэўскі адпачываў 6 студзеня на марскім узбярэжжы. Ён залез у ваду, каб пакупацца, і яго падхапіла марская плынь.

Дыпламата выцягнуў з вады ратаўнік, заўважыўшы, што той топіцца. Гурэўскаму аказалі першую дапамогу, пасля чаго яго перавезлі ў найбліжэйшы шпіталь, дзе ён у той самы дзень памёр.

Дыпламатычныя крыніцы падалі, што цела консула на гэтым тыдні даставяць у Беларусь для пахавання. Сяргею Гурэўскаму было 65 гадоў. Ён нарадзіўся ў Беларусі, але вышэйшую адукацыю атрымліваў у Расеі, скончыўшы ў 1983 годзе Ваенны ўніверсітэт Міністэрства абароны.

Максім Ярашэвіч, паводле abc.es

Стужка навінаў