Зрабі падарунак палітвязням: Мы прыдумалі тэкст паштоўкі – падпішы яе!


Новы год і Каляды за кратамі сустрэлі 12 беларусаў, якія трапілі туды за свае перакананні або грамадскую дзейнасць.

Ліст – самы просты і, бадай, адзіны спосаб кантакту з палітвязнямі. Паштоўкі асуджаным паводле палітычных матываў дасылаюць журналісты і вядоўцы «Белсату». Далучыся да іх і ты!

Для зручнасці мы прыдумалі зварот, табе застаецца проста падпісацца! Тэкст можна спампаваць са старонкі «belsat.eu», выдрукаваць і прыклеіць да паштоўкі або проста ўкласці ў канверт ды адправіць зняволеным. Паштовыя адрасы вы знойдзеце ў раздзеле «Вязні сумлення» на нашым сайце. Толькі не забудзьцеся прыклеіць марку.

belsat.eu

Стужка навінаў