Кітай: Першы за 20 гадоў пратэст супраць цэнзуры ў медыях


Працаўнікі кітайскай газеты «Southern Weekly» распачалі страйк. Журналісты пратэстуюць супраць умяшання ўладаў у рэдакцыйную палітыку.{movie}Кітайцы спяваюць “Інтэрнацыянал” за свабоду слова |left|8431{/movie}

Натоўп сабраўся каля офісу выдання ў горадзе Ґуан-Чжоў, сталіцы паўднёвай правінцыі Ґуан-Дун – адной з самых багатых у Кітаі.

Падтрымаць журналістаў прыйшлі таксама звычайныя грамадзяне, якія трымалі ў руках плакаты з патрабаваннем свабоды слова і спявалі камуністычны гімн «Інтэрнацыянал». «Калі сёння мы прамаўчым, што «Southern Weekly» трапіла ў бяду, то ніхто не абароніць нас, як нешта дрэннае здарыцца з намі. Ува ўсіх нас агульны лёс. Мы мусім ганарыцца кожным, хто смела бароніць свае правы, не зважаючы на небяспеку», – зазначыў адзін з удзельнікаў пратэсту.

Шмат хто з пратэстоўцаў прынёс з сабою хрызантэмы – на знак жалобы па «памерлай» свабодзе слова.

Пратэст разгарэўся праз тыдзень пасля таго, як рэдакцыя была вымушаная замест віншаванняў з Новым годам паставіць на паласу хвалебныя артыкулы пра кіроўную Камуністычную партыю.

Кітайскія інтэрнэт-карыстальнікі заяўляюць таксама пра шырокую цэнзуру ў сеціве. Цяпер у краіне абмежавалі доступ да папулярных сацыяльных парталаў «Facebook» і «Twitter», а таксама да рэсурсу «YouTube».

Максім Ярашэвіч, паводле Бі-Бі-Сі; reuters.com

Стужка навінаў