Цяпер і камунальнікі ў Чашніках захацелі аўта за $ 40 тыс.


Год беражлівасці яны распачалі, абвесціўшы тэндар на набыццё легкавіка за Br 350 млн.

З тэхнічных характарыстыкаў унітарнае прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка» гораду Чашнікі ўказала толькі бензінавы рухавік аб’ёмам больш за 1500 куб. см. Партал «Народныя навіны Віцебску» падлічыў, што паводле кошту пад такія патрабаванні падпадаюць «Toyota Camry» у камплектацыі «Elegance Plus» з 2,5-літровым рухавіком і ўпадабаны раённымі чыноўнікамі «KIA Sportage» з 2-літровым рухавіком у камплектацыі «Premium» або «Sport».

Зусім нядаўна стала вядома, што старшыня Драгічынскага райвыканкаму Юрый Дзядзюк хоча набыць за казённыя грошы «Hyundai Santa Fe Comfort 4WD» трэцяга пакалення за $ 47 тыс.

Спіс тэндэраў на дарагія аўтамабілі можна працягваць. Мяркуючы па звестках сайту goszakupki.by, пераважная большасць такіх аукцыёнаў не адбываецца.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў