Кенгуру заблукаў у аэрапорце Мельбурну


Жывёліна трапіла на аўтастаянку, дзе, спужаўшыся ахоўнікаў, скочыла на адну з машынаў і, разбіўшы шкло, параніла лапу.

Пасля колькіх гадзінаў, як паліцыя беспаспяхова спрабавала злавіць кенгуру, урэшце прыехаў паляўнічы з транквілізатарам: «Гледзячы на ягоны паранены хвост, ён даволі даўно скача па асфальце. Натуральна, трохі параніў лапы і стаміўся, але гэта толькі нам на руку. Толькі таму ён не запанікаваў і выскачыў на вуліцу».

Тым часам турысты і мясцовыя, што прыляцелі ў Мельбурн, былі вельмі ўсцешаныя пабачыць кенгуру зблізку. «Ну, гэта файна, што ён забраўся ў месца, дзе столькі турыстаў, і яны могуць пабачыць адзін з нашых нацыянальных сімвалаў проста на аўтастаянцы», – кажа мясцовы жыхар. {movie}Кенгуру заблукаў у Мельбурне|right|8428{/movie}

Пасля лячэння кенгуру выпусцяць на волю.

belsat.eu

Стужка навінаў