У ноч на Каляды ля Менску згарэла царква


Гэта быў помнік драўлянага дойлідства XIX стагоддзя.

Пра тое, што ў вёсцы Хатляны Уздзенскага раёну гарыць царква, а 03:30 заўважыла мясцовая жыхарка. Яна і паведаміла пажарным. Нягледзячы на тое, што праз тры хвіліны тыя былі на месцы здарэння, ад святыні мала што засталося. Полымя тушылі амаль 30 чалавек і 14 адзінак тэхнікі. Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы была пабудаваная ў 1898 годзе.

Прычына пажару пакуль невядомая.

Паводле Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі

https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары