Башар аль-Асад не бачыць у Сірыі рэвалюцыі


У сваім звароце да нацыі прэзідэнт Сірыі заявіў, што ў краіне дзеюць звычайныя тэрарысты, фінансаваныя Захадам.

Асад заклікаў грамадзянаў аб’яднацца супраць здраднікаў і адначасова агучыў план прыходу да міру, запрасіўшы на перамовы «тых, хто не здрадзіў Сірыі», каб стварыць новы ўрад і абвесціць амністыю.

«Сёння я гляджу ў вашыя вочы, але бачу перад сабою твары сыноў нашае Радзімы. Яны поўныя жалю і болю. Я бачу вочы сірыйскіх дзяцей, але не бачу іхнай нявіннай усмешкі, не чую іхнага смеху. Я не бачу, каб яны гуляліся з забаўкамі. Я бачу рукі старых і разумею, што яны моляцца за сваіх сыноў і дачок, за сваіх унукаў… Мы не будзем весці дыялогу з лялькамі Захаду! Першы крок да палітычнага рашэння сітуацыі – гэта спыненне фінансавага і збройнага падтрымання тэрарыстаў, спыненне тэрактаў і вяртанне кантролю над межамі краіны», – заявіў Асад, пасля чаго словы прэзідэнта патанулі ў крыках ягоных прыхільнікаў. {movie}Урывак звароту Башара аль-Асада|right|8424{/movie}

Гэта было першае з’яўленне на публіцы кіраўніка Сірыі пасля інтэрв’ю расейскаму тэлебачанню ў лістападзе, калі ён заклікаў людзей заставацца ў Сірыі ды змагацца за яго да смерці. За 21 месяц паўстання супраць рэжыму аль Асада, загінулі прынамсі 60 тысячаў чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў