Сёння ў праваслаўных – Святы вечар


Адзначэнне светлага свята Раства Хрыстовага пачынаецца сёння са святочнай вячэры, або куцці. Галоўныя ўрачыстасці адбудуцца ў цэрквах.

Напярэдадні ж свята ў Беларусі працуюць асветніцкія ды адукацыйныя кірмашы.

«Раство, а менавіта нараджэнне Хрыста, – гэта прыход у свет збаўцы роду чалавечага», – зазначае настаяцель Багаяўленскага прыходу Менску, духоўнік праваслаўных выставаў Уладзімір Герасіменка.

Для хрысціяніна Каляды – гэта радасць. Гасподзь прыходзіць у свет і дорыць нам жыццё вечнае і ўваскрэсенне. «Будзе сям’я, дзеці – будзе і мір ува ўсім свеце. Шчасця вам, дабра і добрых стасункаў у вашых сем’ях!»

Айцец Уладзімір Герасіменка павіншаваў усіх праваслаўных беларусаў са святам Раства і пажадаў збавення, добрага здароўя, духоўных сілаў і любові.

belsat.eu

Стужка навінаў