Мітынг падтрымання палітыкі “Бліскучага таварыша” пры мінус 15


{movie}Мітынг у Паўночнай Карэі|left|8414{/movie}У сталіцы Паўночнай Карэі адбыўся ўрачысты мітынг, падчас якога жыхары краіны ўзялі на сябе абавязак выконваць задачы, пастаўленыя Кім Чэн Унам.

У мітынгу ўзялі ўдзел тысячы жыхароў Пхеньяну і жаўнераў. Нягледзячы на марознае надвор’е (у Пхеньяне было мінус 15 градусаў), усе яны некалькі гадзінаў стаялі на плошчы без шапак. Самога Кім Чэн Уна на мітынгу не было.

На відэа, якое распаўсюдзіла агенцыя “Reuters”, бачна, што людзі трымалі лозунгі “Ура нашаму таварышу Кім Чэн Уну, вярхоўнаму лідару партыі ды народу”, “Няхай жыве рэвалюцыйная думка таварышаў Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра” ды “Зробім гэты год паваротным момантам у эканамічнай сферы”.

Кім Чэн Ун атрымаў уладу ў 2011 годзе, пасля смерці свайго бацькі. Цяпер ён займае пасаду найвышэйшага кіраўніка КНДР, а таксама мае афіцыйныя тытулы “Бліскучы таварыш”, “Новая зорка” і “Геній сярод геніяў у вайсковай стратэгіі”.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

https://youtu.be/kubGpuAa_Zk

Глядзі таксама
Каментары