У Беларусі ствараюць праваслаўныя мультфільмы


Праваслаўная анімацыя для самых маленькіх ствараецца ў беларускай сталіцы. Мультыплікатары працуюць у студыі ў імя святога спавядальніка Іаана Воіна пры Свята-Елісавецінскім жаночым манастыры ў Менску.

Анімацыйны кірунак працы ў творчай майстэрні з’явіўся ўсяго месяц таму, у снежні 2010 года. Паводле аўтараў, праект будзе складацца з кароткіх серыяў працягласцю ад паўтары да трох хвілінаў кожная. Час выхаду мультфільмаў не называецца, аднак стваральнікі папярэджваюць, што праца зацягнецца, бо анімацыю даводзіцца рабіць з нуля.

Разам з тым будзе стварацца мультфільм “Алфавіціца”. Як паведамляюць у інфармацыйным агенцтве Беларускай праваслаўнай царквы, ён будзе прысвечаны царкоўна-славянскай азбуцы. Першыя часткі гэтага праекту ўжо падрыхтаваныя.

“Азнаямленне з мультфільмамі не будзе абавязковым для ўсіх дзяцей Беларусі, – запэўніваюць у інфармацыйным агенцтве БПЦ. – Але Праваслаўная царква ўсяляк вітае распаўсюд мультфільмаў такога кшталту сярод маленькіх жыхароў краіны”.

Абодва праекты – расейскамоўныя.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары