Белсатаўцы пішуць палітвязням: паштоўка да Мікалая Дзядка


{movie}Белсатаўцы пішуць палітвязням: паштоўка да Мікалая Дзядка|left|8413{/movie}Вядоўца навінаў на “Белсаце” Вольга Жарнасек падпісала паштоўку да Мікалая Дзядка.

Мікалая Дзядка абвінавацілі ў цэлым шэрагу нападаў і хуліганстве. Следчыя ніяк не маглі знайсці доказаў ягонай віны, таму пачалі абвінавачваць у розных іншых злачынствах, каб утрымаць Дзядка пад вартаю. Праз 8 месяцаў суд вынес вырак: чатыры з паловаю гады пазбаўлення волі. Беларускія праваабаронцы прызналі Мікалая вязнем сумлення.

Дарагі Мікалай! У нашай краіне, каб заявіць пра свае перакананні гучна, патрэбная смеласць. Каб прыняць за іх кару – мужнасць. Каб захаваць іх і пасля гэтага – моц. Калі ласка, будзь моцны!” – напісала Вольга Жарнасек палітвязню.

Сёлетнія Каляды і Новы год не ўсе сустракаюць дома разам з сям’ёй. 12 чалавек, прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі ды асуджанымі несправядліва, застаюцца за калючым дротам. Журналісты і вядоўцы “Белсату” накіроўваюць святочныя паштоўкі зняволеным. Мы заклікаем кожнага далучыцца да нашай акцыі: адрасы палітзняволеных можна знайсці ў раздзеле “Вязні сумлення”, паштоўку – у найбліжэйшым шапіку.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў