Белсатаўцы пішуць палітвязням: ліст да Аліневіча


{movie}Белсатаўцы пішуць палітвязням: ліст да Аліневіча|left|8412{/movie}Вольга Саўле, вядоўца навінаў на “Белсаце”, адправіла паштоўку зняволенаму Ігару Аліневічу.

Ігар Аліневіч – беларускі інжынер-электроншчык, чалавек з анархічнымі поглядамі. Невядомыя выкралі яго ў Маскве і даставілі ў ізалятар КДБ. Там адбыўся суд – яго абвінавацілі ў нападзе на расейскую амбасаду, на ізалятар на Акрэсціна, на менскае казіно. Яму не далі магчымасці абараніць сябе. Паводле беларускіх праваабаронцаў, падчас следства ён спазнаў катаванні, а суд адбыўся са шматлікімі парушэннямі, таму яго нельга лічыць законна асуджаным. Вырак – 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

З павагаю працягваю сваю руку падтрымкі. Кожны Ваш крок не застаецца без увагі. Святло і цеплыня нашых сэрцаў аддадзеныя Вам. Час пераменаў надыдзе, як пасля суворай зімы надыходзіць вольная і прыгожая вясна. А цемру пераадолеем разам. Мы выбіраем свабоду! Зычу захаваць мужнасць, здароўе і здабыць свабоду”, – напісала вядоўца да вязня.

Сёлетнія Каляды і Новы год не ўсе сустракаюць дома разам з сям’ёй. 12 чалавек, прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі ды асуджанымі несправядліва, застаюцца за калючым дротам. Журналісты і вядоўцы “Белсату” накіроўваюць святочныя паштоўкі зняволеным. Мы заклікаем кожнага далучыцца да нашай акцыі: адрасы палітзняволеных можна знайсці ў раздзеле “Вязні сумлення”, паштоўку – у найбліжэйшым шапіку.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў