Беларускі чыноўнік: Дэпард’ё можа абраць месцам жыхарства Беларусь


Вядомы французскі актор Жэрар Дэпард’ё, які атрымаў расейскае грамадзянства, можа без візы наведваць нашую краіну.

Пра гэта ў суботу паведаміў начальнік дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун: “Ён, як грамадзянін Расеі, будзе карыстацца свабодаю перамяшчэння ў адпаведнасці з пагадненнем аб роўных правах грамадзянаў на свабоду перамяшчэння і выбар месца жыхарства, падпісаных у межах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі”.

“Цяпер, як грамадзянін Расеі, ён мае права абраць месцам жыхарства Беларусь. І яму, калі паступіць зварот, ва ўсталяваным парадку аформяць від на жыхарства. У адпаведнасці з заканадаўствам, з расейскім пашпартам у межах бязвізавага рэжыму ён можа перасоўвацца па тэрыторыі Беларусі”, – адзначыў начальнік дэпартаменту.

Бягун удакладніў, што французскі актор пакуль не звяртаўся па беларускае грамадзянства. Ён дадаў, што ў Беларусі гэтае пытанне таксама вырашае прэзідэнт.

Паводле interfax.by

Стужка навінаў