У Докшыцах атруцілі аленяў?


У вальеры паляўнічай дачы “Камайск” загінуў 41 алень. Правяранне праводзіць Докшыцкі РАУС. На месцы выяўленыя плямы рэчыва сіняга колеру.

Крымінальнай справы не распачыналі, паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні Следчага камітэту па Віцебскай вобласці.

Мяркуючы з інфармацыі на сайце Докшыцкага райвыканкаму, мёртвых аленяў знайшлі 26 снежня. З вялікага статку выжылі толькі 33 жывёліны. Цяпер праводзяцца вірусалагічныя, біялагічныя і хімічныя экспертызы, узялі пробы корму. Тушы ўтылізавалі.

Пагалоўе аленяў на паляўнічай дачы разводзілі два гады. Частку жывёлы найбліжэйшым часам планавалася выпусціць на волю.

На паляўнічай дачы ўвялі каранцін. Выжылых аленяў перавялі ў іншы вальер, яны застаюцца пад назіраннем.

Паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары