Мастацтва па-за палітыкаю


Нягледзячы на напружаныя дыпламатычныя дачыненні паміж Капэнгаґенам і Нью-Дэлі, дацкі танцавальны спектакль «След» (Footprint) паказалі ў Індыі.

Інсцэнізацыя распавядае пра падарожжы Буды з выкарыстаннем як еўрапейскай, так і індыйскай школы сучаснага танцу. Раней спектакль быў забаронены ў Індыі праз адмову Даніі выдаць Нільса Голька (Niels Holck), абвінавачанага ў кантрабандзе зброі ў Заходнюю Бенгалію ў 1995 годзе. Дацкія ўлады заявілі, што выдача Голька немагчымая, бо ў Індыі яго будуць катаваць.

«След» меў адкрыць выставу «Сёння Індыя/заўтра Капэнгаґен» летась у верасні, аднак пасля дыпламатычнага канфлікту прэзідэнт Індыі Пратыбга Дэвісінг Патыль (Pratibha Devisingh Patil) адмовілася ад запрашэння. {movie}Дацкі “След” у Індыі|right|8410{/movie}

Фестываль усё ж такі распачаўся, хоць і без удзелу індыйскіх афіцыйных асобаў. Зліццё розных культураў у адным спектаклі пазітыўна ўспрыняла крытыка.

«Тое, што я тут пабачыў, было зліццём, яднаннем вакол індыйскай культуры з яе духоўнасцю цела і розуму. А заходняя культура – у нейкай цішыні, у некаторых новых слядах і новых шляхах», – дзеліцца ўражаннямі харэограф Бірґітэ Баўэр-Нільсэн (Birgitte Bauer-Nilsen).

Музыку да спектаклю напісалі дацкі піяніст і кампазітар Нільс Лан Докю (Niels Lan Doky) ды выдатныя індыйскія музыкі – Пурбаян Чатэрджы (Purbayan Chatterjee), Прабгу Эдуард (Prabhu Edouard) і Хамза Рахімтула (Hamza Rahimtulla).

belsat.eu

Стужка навінаў