У Менску штовечар будуць паказваць эратычныя фільмы


Імпрэзы арганізуюць на замову гледачоў.

“Да нас неаднаразова звярталісь гледачы з просьбамі наладзіць паказ эратычнага кіно”, – распавяла “Белсату” галоўная адміністратарка відэакомплексу “Цэнтр-відэа”.

Кампанія выбрала 30 кароткаметражных фільмаў знакамітых рэжысёраў з усяго свету. Праўда, гэта не навінкі – стужкі ўжо дэманстраваліся у тым ліку і на тэлевізійных каналах Еўропы, ЗША і Азіі. “Але для беларускага гледача падобны прагляд арганізоўваецца ўпершыню”, – зазначае працаўніца “Цэнтр-відэа”.

“Эратычныя сны” (такую назву атрымала праграма) будуць дэманстраваць на працягу 10 тыдняў з 17 студзеня штодзень а 21:00 апошнім сеансам. Асобам, маладзейшым за 18 гадоў, папярэджваюць у “Цэнтар-відэа”, уваход на кінасеансы будзе забаронены. Калі “Эратычныя сны” будуць карыстацца ўвагаю гледачоў, арганізатары абяцаюць працягнуць распачаты эксперымент.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары