Што было б з Беларуссю, калі б у Расеі перамаглі дэмакраты?


Ці доўга яшчэ Крэмль будзе падтрымліваць Лукашэнку? На гэтую тэму ў «Гарачым каментары» разважае Віктар Рос, вядомы польскі палітолаг і дыпламат, які нарадзіўся ў Расеі ды працаваў у Маскве, Кішынёве і Ерэване.{movie}Віктар Рос у “Гарачым каментары” |left|8408{/movie}

Цяпер Віктар Рос выкладае ў вядомых варшаўскіх ВНУ. І сённяшнія польскія студэнты, паводле яго, маюць вельмі прымітыўнае ўяўленне пра Беларусь: як краіну, якая яшчэ ў часы СССР была адсталаю. «Я ім тлумачу, што Беларусь была тою рэспублікай Савецкага Саюзу, у якой быў самы высокі ўзровень жыцця, выдатна развітая прамысловасць…» – адзначае палітолаг.

Віктар Рос узгадвае пра амбіцыі Лукашэнкі ў кантэксце Саюзнай дзяржавы. У Менску і Масквы не атрымалася стварыць адной дзяржавы, бо ўлады Беларусі не згадзіліся на тое, што эмітэнтам рубля будзе Масква. «Калі Лукашэнка спадзяваўся, што прэзідэнтам будзе раз расейскі, раз – беларускі, дык расейскія эліты можна было толькі рассмяшыць гэтым».

З Савецкім мінулым ніяк не можа развітацца Крэмль. «Расея – гэта імперыя, імперыі не распадаюцца проста так», – тлумачыць ён і кажа, што расейцы яшчэ дзесяцігоддзямі будуць настальгаваць па СССР як па вялікай дзяржаве. «Без Беларусі ды Украіны імперыя не можа ўтварыцца, гэта Расея разумее. Калі б Беларусь была самастойнаю дзяржаваю і пайшла на Захад, Расея апынулася б у ізаляцыі ад Еўразвязу і выпіхвалася б у зону Еўразіі», – дадае Віктар Рос.

Паводле суразмоўцы, апошнія выступы апазіцыі ў Маскве паказалі, што ў краіне яшчэ не саспела рэвалюцыйная сітуацыя. А што было б, калі б прэзідэнцкія выбары выйграў лідар апазіцыі мільянер Міхаіл Прохараў? Яго Віктар Рос параўноўвае з нешматслоўнымі кандыдатамі на прэзідэнцтва ЗША. «Што рэальна ён можа зрабіць з краінаю ў сістэме алігархічнага капіталізму яшчэ не зразумела. Не думаю, што гэта магло б сур’ёзна змяніць сітуацыю без зменаў унутры Беларусі», – мяркуе палітолаг.

belsat.eu

Стужка навінаў