У Вялікай Брытаніі ўпершыню правялі трансплантацыю рукі


Першай асобаю, што атрымала новую руку, стаўся 51-гадовы Марк Кагіл (Mark Cahill), які гадамі марыў зноў узяць унука за руку.{movie}У Вялікай Брытаніі правялі трансплантацыю рукі|left|8394{/movie}

Пасля васьмігадзіннай аперацыі ў лякарні Лідс Тычынґ (Leeds Teaching Hospital) Кагіл ужо адчувае сваю новую руку.

«Спадзяюся, я зноў змагу вярнуцца да працы. Цяпер усё па-іншаму. Я змагу пакроіць сабе ежу, зашпіліць гузікі, завязаць шнуркі, але галоўнае – здолеў узяць за руку свайго ўнука. Мне патэлефанавалі а 8-ай, адразу пасля Божага Нараджэння, і сказалі, што, магчыма, ёсць донар. Уяўляеце, на наступны дзень пасля Божага Нараджэння, гэта быў лёгкі шок. Яны ператэлефанавалі праз гадзіну і ўжо праз наступныя 30 хвілінаў я быў у шпіталі», – не можа стрымаць захаплення сп. Кагіл.

Паводле хірургаў, пацыент ідэальна пасаваў да донара, і цяпер адмыслоўцы мяркуюць, што праз некалькі гадоў перасаджаная рука будзе як свая.

«Я думаю, што ў Марка вельмі добрыя шанцы на тое, каб вярнулася функцыянаванне. Раней у яго не было рукі, і цяпер целу прыйшлося ўзгадваць, як кіраваць ёю. Цягам наступнага паўгоддзя ці года мае адбыцца поўнае выздараўленне. Я быў бы вельмі расчараваны, калі б сталася інакш», – дзеліцца спадзевам хірург Сайман Кей (Simon Kay).

Агулам у свеце правялі больш за 50 аперацыяў трансплантацыі рук, у тым ліку перасядкі абедзвюх канцавінаў. Хірургі мяркуюць, што цягам колькіх наступных гадоў такія аперацыі стануць планавымі.

belsat.eu

Стужка навінаў